Што гэта Малескiн?

Moleskine (Малескін) — гандлёвая марка італьянскай кампаніі Modo & Modo, якая цягам больш як 200 гадоў зарэкамендавала сябе як культавы нататнік, якім карыстаецца і які паважае еўрапейская творчая інтэлігенцыя: мастакі, журналісты, рэжысёры і кінасцэнарысты, пісьменнікі, музыкі і архітэктары.
150-200 гадоў таму, калі Малескіны яшчэ выраблялі на некалькіх невялікіх мануфактурах у Францыі, іх заўважылі і палюбілі выбітныя людзі таго часу, напрыклад, Апалінэр, Ван Гог, Пабла Пікаса, Эрнэст Хэмінгуэй, Анры Матыс, Жан-Поль Сартр, Гертруда Стайн, Андрэ Брэтон, Луі-Фердынанд Селін.

Малескін знік у 1986 годзе разам з крамкаю ў французскім мястэчку Турэ. Але ўжо ў канцы 90-х гурт мастакоў з Італіі ўзгадаў пра Moleskine. «Мода энд Мода» зарэгістравалі гандлёвую марку «Moleskine», і культавы нататнік вярнуўся.

У наш час кампанія вырабляе нататнікі і блакноты з грубай, трывалай для вільгаці папераю і цвёрдаю вокладкай, гнуткай гумкаю і тасёмкаю для закладвання старонак; сярод прадукцыі — нататнікі і тэлефонныя кнігі з рознай разліноўкаю, нататнікі для малявання, рысавання, запісу нотаў, рэпарцёрскія блакноты і г.д. Агулам больш як два дзесяткі відаў.

Сярод вядомых прыхільнікаў Moleskine — сцэнарыст Сімон дэ Валь, пісьменнік Ніл Гейман, пісьменнік Брус Чатвін. У глабальным сеціве Інтэрнэт ужо створаныя і дасюль ствараюць мноства сайтаў і творчых блогаў, дзе аматары Малескінаў публікуюць свае коміксы, накіды, вершы і г.д.
Малескін заўжды вылучаў уладальніка з натоўпу, вандруючы з ім, натхняючы і спыняючы імгненне на сваіх старонках. Не толькі пішыце ў Малескіне, але і стварайце!

Оставить комментарий

*
To prove you're a person (not a spam script), type the security word shown in the picture. Click on the picture to hear an audio file of the word.
Click to hear an audio file of the anti-spam word

RSS

RSS Moleskine

Тэги

City Moleskine Folio GTD Icons Moleskine Michael Murdock Moleskine Moleskine City Moleskine in clips Moleskine video Moleskine в кино Moleskine иконки Rammstein Pussy video Rammstein – Pussy Sf1nsk Stoneturtle Unreal Student Life Van Gogh Андрей Татарко Ася Александрова Ван Гог Видео Графика Евгений Гришковец Ежедневник Живопись Кино Мiнск Малескiн Менескон 2009 Мода Молескин Молескин Сити Молескин в кино Молескин иконки Наброски Наталья Яцык Письма читателей Путеводитель Рисунки Рисунки в Молесине Родионов Дмитрий Сергей Родионов Татьяна Алисова Эскизы список задач